Анёл Панскі
© Libreria Editrice Vaticana Крыніца: vatican.va
Анёл Панскі
звеставаў Панне Марыі.
І зачала ад Духа Святога.
Вітай, Марыя...
Вось я, слуга Панская.
Няхай мне станецца паводле
Твайго слова.
Вітай, Марыя...
А Слова сталася целам.
І пасялілася між намі.
Вітай, Марыя...
Маліся за нас,
Святая Багародзіца.
Каб сталіся мы годнымі
абяцанняў Хрыстовых.
Молімся.
Божа, просім Цябе,
улі ў нашыя сэрцы Тваю ласку,
каб мы, пазнаўшы
праз анёльскае звеставанне
ўцелаўленне Хрыста, Твайго Сына, праз муку Яго і крыж
былі даведзеныя
да хвалы ўваскрашэння.
Праз Хрыста,
Пана нашага. Амэн.
Хвала Айцу...
Глядзі таксама
- Ewangelia według Łukasza 1,38
- Ewangelia według Jana 1,14
- Enchiridion Indulgentiarum conc. 17 § 2, 2°