Благаслаўлёны Пан
© Libreria Editrice Vaticana Крыніца: vatican.va
Благаслаўлёны Пан, Бог Ізраэля, бо наведаў
і адкупіў народ свой,
і ўзняў моц збаўлення для нас
у доме Давіда, слугі свайго.
Як абвясціў спрадвеку
вуснамі сваіх святых прарокаў,
што збавіць нас ад ворагаў нашых і ад рук усіх, хто нас ненавідзіць. Каб праявіць міласэрнасць
да айцоў нашых
і нагадаць пра святы запавет свой. Прысягу, якую даў Абрагаму,
айцу нашаму, дасць нам.
Каб, выбаўленыя з рук ворагаў, мы без страху служылі Яму
ў святасці і справядлівасці перад Ім ва ўсе дні нашыя.
А ты, дзіцятка,
прарокам Найвышэйшага
будзеш названа,
бо пойдзеш прад абліччам Пана падрыхтаваць шляхі Яму,
каб даць народу Ягонаму
пазнаць збаўленне
праз адпушчэнне яго грахоў,
дзякуючы сардэчнай міласэрнасці нашага Бога,
у якой наведаў нас Усход з вышыні, каб асвятліць тых,
хто сядзіць у цемры
і ў цені смяротным,
каб накіраваць ногі нашыя
на шлях спакою.
Хвала Айцу і Сыну,
і Духу Святому.
Як была спрадвеку,
цяпер і заўсёды,
і на векі вечныя. Амэн.
Глядзі таксама
- Ewangelia według Łukasza 1,68–79