Малітва за памерлых
© Libreria Editrice Vaticana Крыніца: vatican.va
(Візантыйская традыцыя)
Божа духаў і ўсялякага цела,
Ты знішчыў смерць
і перамог д’ябла,
і праз гэта даў жыццё свайму свету. Дай, Пане, Твайму памерламу
слугу N. адпачынак у месцы святла, жыцця і прахалоды,
дзе цярпенне, смутак і плач
не маюць моцы.
О добры і ласкавы Божа,
прабач яму ўсе правіны,
якія ён учыніў думкаю,
словам і ўчынкам,
бо няма чалавека,
які б жыў і не грашыў.
Толькі над Табою грэх
не мае ўлады,
Твая справядлівасць —
справядлівасць вечная,
а Тваё слова — праўда.
Хрыстэ, наш Божа,
Ты — уваскрашэнне,
і жыццё, і спакой
Твайго памерлага слугі N.,
мы праслаўляем Цябе
разам са спрадвечным
Айцом Тваім
і са Святым, добрым
і жыццядайным
Духам Тваім цяпер і заўсёды,
і на векі вечныя.
Няхай адпачывае ў супакоі.
Амэн.
Глядзі таксама
- Enchiridion Indulgentiarum conc. 23 § 2