Малітва аб заступніцтве

(Копцкая традыцыя)

Валадар спакою,

адары нас сваім спакоем

і даруй нам нашыя грахі.

Аддалі непрыяцеляў ад Касцёла і захавай яго, каб ён узрастаў.

Эммануэль, наш Божа,

Ты прысутнічаеш сярод нас

у хвале Айца і Духа Святога.

Благаславі і ачысці нашыя сэрцы, вылечы хваробы душы і цела.

Праслаўляем Цябе, Хрыстэ,

разам з Тваім добрым Айцом

і Духам Святым,

бо Ты прыйшоў і збавіў нас.

Глядзі таксама