Велічае душа мая

Велічае душа мая Пана,

і ўзрадаваўся дух мой у Богу,

маім Збаўцу,

бо глянуў Бог на пакору

сваёй слугі.

І цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні.

Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны, а імя Яго святое.

І міласэрнасць Яго

з пакалення ў пакаленне

над тымі, хто Яго баіцца.

Паказаў моц сваёй правіцы,

рассеяў тых, хто пыхлівы сэрцам. Скінуў магутных з трона

і ўзвысіў пакорных.

Дабром галодных насыціў,

а багатых ні з чым адправіў.

Прыняў свайго слугу Ізраэля,

памятаючы пра сваю міласэрнасць, як абяцаў бацькам нашым,

Абрагаму і яго патомству навекі.

Хвала Айцу і Сыну,

і Духу Святому.

Як была спрадвеку,

цяпер і заўсёды,

і на векі вечныя. Амэн.

Глядзі таксама