Ойча наш
© Libreria Editrice Vaticana Крыніца: vatican.va
Малітва Гасподняя, Малітва Панская з’яўляецца цэнтральнай малітвай у хрысціянстве. Паводле Евангелля, Ісус Хрыстос даў яе сваім вучням, калі яны прасілі Яго навучыць іх малітве.
Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё,
прыйдзі Валадарства Тваё,
будзь воля Твая як у небе,
так і на зямлі.
Хлеба нашага штодзённага
дай нам сёння
і адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем
вінаватым нашым,
і не ўводзь нас у спакусу,
але збаў нас ад злога.