Ружанец

Радасныя таямніцы

(у панядзелак і суботу)

Звеставанне

Найсвяцейшай Панне Марыі.

Аведзіны Паннай Марыяй

св. Альжбеты.

Нараджэнне Езуса Хрыста.

Ахвяраванне Хрыста ў святыні. Езуса знаходзяць

у Ерузалемскай святыні.

Таямніцы святла

(у чацвер)

Хрост Езуса ў Ярдане.

Езус аб’яўляе сябе на вяселлі

ў Кане.

Абвяшчэнне Божага Валадарства і заклік да навяртання.

Перамяненне Езуса на гары Табор. Устанаўленне Эўхарыстыі.

Балесныя таямніцы

(у аўторак і пятніцу)

Малітва Езуса ў cадзе Аліўным. Бічаванне Езуса.

Укаранаванне Езуса цернем.

Езус нясе крыж

на гару Кальварыйскую.

Укрыжаванне і смерць Езуса.

Хвалебныя таямніцы

(у сераду і нядзелю)

Уваскрасенне Хрыста.

Унебаўшэсце Хрыста.

Спасланне Духа Святога.

Унебаўзяцце

Найсвяцейшай Панны Марыі.

Укаранаванне

Найсвяцейшай Панны Марыі.

Малітва на заканчэнне Ружанца

Малiся за нас, Святая Багародзіца. Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.

Молiмся.

Божа, Твой Адзінародны Сын

праз сваё жыццё, смерць

і ўваскрасенне здабыў

нам узнагароду вечнага

збаўлення, учыні, просім,

каб разважаючы над гэтымі

таямніцамі Ружанца

Найсвяцейшай Панны Марыі,

мы паводле іх жылі

і атрымалі змешчаныя ў іх абяцанні. Праз Хрыста, Пана нашага.

Амэн.

Глядзі таксама