Апостальскі сімвал веры
© Libreria Editrice Vaticana Крыніца: vatican.va
Апостальскі сімвал веры — пераказ асноўных прынцыпаў хрысціянскага веравызнання. Узыходзіць да эпохі ранняга хрысціянства. Яго сённяшняя форма, што складаецца з 12 пунктаў, узнікла не раней за VI ст. Выкарыстоўваўся ў Галіі, Іспаніі і Ірландыі для настаўлення катэхуменаў. Але ж сама назва Symbolum
Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі,
і ў Езуса Хрыста, Сына Яго
адзінага, Пана нашага,
які быў зачаты ад Духа Святога, нарадзіўся з Дзевы Марыі,
замучаны пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і быў пахаваны; зышоў да адхлані,
на трэці дзень уваскрос з памерлых, узышоў на неба,
сядзіць праваруч Бога Айца
ўсемагутнага,
адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых.
Веру ў Духа Святога,
святы Касцёл каталіцкі,
еднасць святых,
адпушчэнне грахоў,
уваскрашэнне цела,
жыццё вечнае.
Амэн.
Глядзі таксама
- CCC 185–1065
- Кампендый 33–217
- Enchiridion Indulgentiarum conc. 28 § 2, 3°