Нікейска-Канстанцінопальскі сімвал веры

Веру ў адзінага Бога,

Айца ўсемагутнага,

Стварыцеля неба і зямлі,

усяго бачнага і нябачнага.

І ў адзінага Пана Езуса Хрыста, Сына Божага Адзінароднага,

з Айца народжанага

перад усімі вякамі;

Бога ад Бога, Святло ад Святла, Бога сапраўднага

ад Бога сапраўднага,

народжанага, не створанага,

адзінасутнага Айцу,

праз якога ўсё сталася.

Ён дзеля нас, людзей, і дзеля

нашага збаўлення зышоў з неба. І ўцелавіўся ад Духа Святога з

Дзевы Марыі, і стаўся чалавекам. Укрыжаваны таксама за нас

пры Понцкім Пілаце,

быў замучаны і пахаваны.

І на трэці дзень уваскрос паводле Пісання, і ўзышоў на неба,

сядзіць праваруч Айца.

І зноў прыйдзе ў хвале судзіць

жывых і памерлых,

і Яго Валадарству не будзе канца.

Веру ў Духа Святога,

Пана і Жыватворцу,

які з Айца і Сына паходзіць;

якому разам з Айцом і Сынам

належыць пакланенне і хвала;

які прамаўляў праз прарокаў Кампендый

Пад словам прарокі разумеюцца людзі, натхнёныя Духам Святым прамаўляць у імя Божае. Дух Святы прыводзіць да поўнага спаўнення прароцтвы Старога Запавету ў Хрысце, таямніцу якога адкрывае ў Новым Запавеце.Кампендый 140
.

Веру ў адзіны святы каталіцкі і апостальскі Касцёл.

Вызнаю адзіны хрост

для адпушчэння грахоў

і чакаю ўваскрашэння памерлых і жыцця вечнага ў будучым свеце. Амэн.

Глядзі таксама