Малітва «развітання з алтаром» перад выйсцем з касцёла пасля літургіі

(Сірыйска-Мараніцкая традыцыя)

Трывай у спакоі, алтар Божы.

Няхай ахвяра,

якая на табе была здзейснена,

праз абмыццё віны

і адпушчэнне грахоў,

дазволіць мне стаць

перад Хрыстовым судом

і захавае мяне ад асуджэння

і сораму.

Я не ведаю, ці мне будзе дадзена вярнуцца і прынесці табе

наступную ахвяру.

Апякуйся мною, Пане,

і захоўвай свой святы Касцёл

як дарогу праўды і збаўлення.

Амэн.

Глядзі таксама