Божа, Дух Святы, прыйдзі
© Libreria Editrice Vaticana Крыніца: vatican.va
(паэтычная форма)
Божа, Дух Святы, прыйдзі
І з нябёсаў нам спашлі
Ты святла свайго струмень.
Добры Ойча ўбогіх,
Даўца дароў многіх
І святло ўсіх сэрцаў.
Суцяшыцель, паспяшы,
Наймілейшы госць душы,
Прахалода стомленых.
Адпачынак ў працы,
Цень у дзень гарачы,
Ў плачы суцяшэнне.
О, святло шчаслівае,
Ў сэрцаў глыб ўніклівае,
Ласкай верных напаўняй.
Без Тваёй апекі
Згуба чалавеку,
Поўна небяспекі.
Ўсё, што бруднае, абмый;
Што засохла, ажыві;
Што паранена, злячы.
Нахілі, што цвёрда;
Разагрэй, што горда;
Выпрастай крывое.
Дай Тваім жа верным,
Божай ласкі пэўным,
Сем дароў Тваіх святых.
Дай жыццё цнатліва,
Дай зыход шчаслівы,
Вечную дай радасць. Амэн.